Учора ён змясціў чарговы «артыкул» «Колькі каштуюць беларускія дэм. СМІ?» 

У ім сцвярджаецца, што… «Наша Ніва» «за абсалютна невялікую сумму [правапіс арыгінала — НН] гатовы апублікаваць любую замоўленую навіну ў рубрыцы «Галоўнае». Вось што піша запсеўданімлены аўтар: «Мяркую, што гатовыя яны публікаваць і антыбеларускія артыкулы. Пэўна, справа толькі ў памеры ўзнагароджаньня. Таксама, шкада, што не запыталіся ў Андрэя Скурко, колькі каштуе перадрук Нашай Нівай выступу А.Г. Лукашэнкі ў рубрыку «Галоўная навіна дня»…» — ёрнічае аўтар «Перамогі».

Брудныя выступы «Пераможцаў» разлічаныя на поўных дурняў і параноікаў.

Вядома, што любыя камерцыйныя СМІ змяшчаюць рэкламныя артыкулы. У якасных СМІ яны публікуюцца ў адпаведнай рубрыцы «На правах рэкламы». Ёсць такая рубрыка і ў «НН». Вось яна. Як бачыце, нічога антыбеларускага ў ёй няма.

Матэрыялы з рубрыкі «На правах рэкламы» могуць трапляць і ў блокі «Галоўнае», «Фота-відэа», але яны ўсё адно застаюцца пазначаныя як «На правах рэкламы». Тое самае і ў газеце.

На шчасце, беларусы — не дурні. І таму спробы «Перамогі» ўбіць кліны, пасварыць беларусаў між сабой не мелі поспеху. Не раз ужо «порнаможцаў» лавілі на грубай фальсіфікацыі. Вось і сычаць змеі «Перамогі», шукаюць гразі, каб замаскіраваць сваю бяздарнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?