Сёлета беларускія калгасы сабралі вялікі ўраджай. За кошт добрага надвор’я аграрыі намалацілі 9,3 мільёна тон збожжа — гэта на траціну больш, чым летась.

У сярэднім атрымалася 39 цэнтнераў з гектара.

Які ўнёсак зрабіў кожны з рэгіёнаў?

«Наша Ніва» склала карту ўраджайнасці па раёнах Беларусі за 2014 год. Найлепшыя апярэджваюць найгоршых больш чым у тры з паловай раза. Гродзенскі і Нясвіжскі раёны год за годам апярэджваюць суседзяў. Поспех дасягаецца за кошт буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — напрыклад, «Сноў» ці «Прагрэс-Верцялішкі».

Розніца паміж абласцямі відавочная. У Лідскім раёне намалацілі 38,1 цэнтнера з гектара, гэта найгоршы ўраджай на Гродзеншчыне. А на Віцебшчыне найлепшы Аршанскі раён з ураджайнасцю 39,9 цэнтнера.

Самыя ўраджайныя раёны Беларусі (цэнтнераў з гектара)

1 (1*) Гродзенскі — 73,9 ц
2 (2) Нясвіжскі — 71,9 ц
3 (3) Бераставіцкі — 64,7 ц
4 (6) Шклоўскі — 59,5 ц
5 (4) Клецкі — 58,7 ц
6 (5) Мастоўскі — 58,5 ц
7 (7) Мінскі — 57,6 ц

Найменш ураджайныя раёны Беларусі (цэнтнераў з гектара)

1 (2*) Браслаўскі — 19,8 ц
2 (3) Расонскі — 22 ц
3 (4) Шумілінскі — 22,9 ц
4 (12) Шаркаўшчынскі — 23 ц
5 (6) Сенненскі — 23,3 ц
6 (8) Докшыцкі — 24,1 ц
7 (5) Ушацкі — 25,1 ц
7 (7) Лепельскі — 25,1 ц

*у дужках месца ў леташнім рэйтынгу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?