Так сталася, што ўчора трапіў у непрыемную сітуацыю. Мо годным людзям будзе ў навуку.

Нядаўна ў мінскім грамадскім транспарце была ўведзена ў карыстанне новая сістэма аплаты за праезд, так званыя валідатары. Гэтая падзея не абышла бокам нашых кішэннікаў. Дык вось, заходжу я ў тралейбус, дастаю сваё партманэ ды прыкладаю яго да валідатара, каб аплаціць праезд, ну і кладу, як заўжды, яго назад у кішэню сваёй курткі.

Праехаўшы пару прыпынкаў, выходжу і са здзіўленнем выяўляю, што мой гаманец скралі.

Пэўна, кішэннік, стоячы на прыпынку, высочвае людзей, якія прыкладваюць праязны ды кладуць яго ў лёгкадаступную кішэню. Такім чынам, кішэннік разумее, у якую кішэню лезці. Таму, спадарства, надзейна хавайце свае гаманцы пасля аплаты праезду, каб не стаць ахвярай злодзея!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?