Lada Granta ў самай простай камплектацыі каштуе ў Расіі 4260 даляраў. За гэтыя грошы пакупнік атрымае пяцімесцавы седан з бензінавым рухавіком аб’ёмам 1,6 літра і магутнасцю 84 л.с. Максімальная хуткасць — 178 км/г, расход паліва — 7,5 л на 100 км.

Бліжэйшыя канкурэнты па цане — індыйскія Maruti 800 і Maruti Omni, што каштуюць 3860 даляраў. Калі даляр падаражэе з цяперашніх 56 да 62 расійскіх рублёў, Lada Granta стане пятай у рэйтынгу самых танных машын.

Самым танным аўто свету застаецца з 2008 года індыйская Tata Nano за 976 даляраў.

Аўтамабілі Lada цяпер пераважна прадаюцца ў краінах СНД. Розніца цэн на расійскіх і замежных рынках, паводле звестак РБК, прывяла да росту попыту ў краінах Мытнага саюза.

У лістападзе да 70% продажаў машын расійскіх дылераў прыходзілася на Беларусь і Казахстан.

У Беларусі цэны на «Лады» заўважна адрозніваюцца ад расійскіх. Седан Lada Granta 21901-020-41 2014 года выпуску на расійскім сайце Lada каштуе 325 тысячы расійскіх рублёў ці 5730 даляраў. Тая ж мадэль у той жа камплектацыі ў беларускага імпарцёра «Мінск-Лада» каштуе 8400 даляраў.

У Беларусі Lada Granta на 46,5% даражэйшая, чым у Расіі.

Маркетолаг «Мінск-Лада» пацвердзіў «Нашай Ніве» заўважную розніцу ў цэнах на Lada Granta. Але адзначыў: «За апошнія пяць год Lada ўваходзіць у топ самых прадаваных аўтамабіляў у Беларусі ў незалежнасці ад таго, што цэны былі вышэйшыя за аналагі ў Расіі».

«Розніца выкліканая двайной выплатай утылізацыйнага збору.

На дадзены момант у Расіі дзейнічае праграма ўтылізацыі аўтамабіляў, якую падтрымлівае АўтаВАЗ. У нас такой праграмы няма, і ў бліжэйшы час яна не прадугледжваецца для экспартных рынкаў», — тлумачыць ён.

Паводле звестак з расійскага завода, такая розніца захаваецца да канца бягучага года.

У наступным годзе яна скароціцца: «Тым больш, што нашыя органы ўлады, магчыма, давядуць да канца варыянт зняцця ўтылізацыйнага збору з аўтамабіляў, вырабленых у Мытным саюзе».

Па некаторых мадэлях беларускі імпарцёры дамагліся практычна роўных з Расіяй цэн.

Так, Lada Priora ў пэўных камплектацыях можа аказацца нават таннейшай, чым у расійскіх дылераў. Многія мадэлі ў Беларусі даражэйшыя за расійскія прыкладна на тысячу даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?