Як распавёў дырэктар «Беларусьфільма» Алег Сільвановіч, праект 12-серыйнага тэлефільма плануецца рэалізаваць супольна з China Film Group. Ён патлумачыў, што ў Кітаі кінапракат цалкам прыватны, таму стужкам з гістарычным значэннем цяжка ў яго прабіцца. Але Кітай хоча павялічыць долю фільмаў, што распавядаюць пра жыццё простых кітайцаў.

Для «Беларусьфільма» супольная прадукцыя – адзін са шляхоў выхаду на новы рынак, адзначыў Сільвановіч.

Запланаваны фільм распавядзе рэальную гісторыю дачкі кітайскага маршала эпохі Мао Цзэдуна. Яна навучалася ў інтэрнацыянальнай школе ў Маскве і паехала ў адпачынак у Беларусь. Там яе сустрэла раптоўна распачатая вайна. Дзяўчына трапіла ў нацысцкі канцлагер, адкуль яе вызвалялі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?