На дадзены момант Skype Translator працуе для голасу толькі для англійскай і іспанскай моў, але тэкставыя паведамленні ўмее перакладаць на 40 мовах.

Пакуль сэрвіс даступны толькі для Windows 8.1 пасля рэгістрацыі на сайце Skype Translator.

Сэрвіс пратэставалі на дзвюх школах: у Мексіцы і ў ЗША. Skype Translator зняў моўны бар’ер між дзецьмі, сцвярджаюць распрацоўшчыкі.

Найбольш верагодныя кандыдаты на атрыманне галасавога перакладу ў бліжэйшы час – арабская, кітайская, французская, нямецкая, італьянская, японская, карэйская, партугальская і руская мовы. Пры рэгістрацыі прапануецца запоўніць анкету – інтарэсы тэстыроўшчыкаў у мовах і платформах распрацоўшчыкі абяцаюць улічыць.

Сэрвіс не толькі распазнае вусную мову, але і навучаецца з цягам часу. Чым часцей яго будуць выкарыстоўваць, тым больш дакладнымі будуць станавіцца пераклады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?