Такое рашэнне індыйскі бок прыняў на пасяджэнні сумеснай Беларуска-індыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхнікі, якое праходзіла ў Нью-Дэлі, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Вызначаны першыя пяць маладых беларускіх вучоных, якія з сакавіка 2015 года пачнуць стажыравацца і будуць удзельнічаць у навукова-даследчых работах у перадавых навуковых цэнтрах Індыі.

Акрамя таго, вырашана правесці ў 2015 годзе два сумесныя навукова-практычныя семінары ў перспектыўных для абодвух бакоў галінах: інфармацыйныя тэхналогіі і кібербяспека, нанатэхналогіі і нанаматэрыялы.

Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол сумеснай камісіі і Выканаўчая праграма беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі на 2015-2017 гады. Бакі плануюць праводзіць сумесныя навуковыя семінары, садзейнічаць трансферу тэхналогій і абмену інфармацыяй, падтрымліваць візіты вучоных. Для сумеснага выканання і фінансавання зацверджана 9 навукова-даследчых праектаў у такіх галінах, як біяінфарматыка і біятэхналогіі, нанатэхналогіі і нанамедыцына, фатоніка, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне, аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Бакі таксама дамовіліся прапрацаваць правядзенне поўнамаштабных Дзён навукі Беларусі ў 2015 годзе ў Індыі ў ходзе Індыйскага міжнароднага гандлёвага кірмашу.

Беларускі бок на пасяджэнні сумеснай камісіі ўзначаліў генеральны дырэктар ДНВА парашковай металургіі НАН Беларусі Аляксандр Ільюшчанка, індыйскі — сустаршыня, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства навукі і тэхналогій Арабінда Мітра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?