Прэс-служба прэзідэнта Казахстана апублікавала пратакольныя фатаграфіі сустрэчы Дзмітрыя Мядзведзева і Нурсултана Назарбаева. У кадр патрапіў абутак палітыкаў.

Прэзідэнт Казахстана аддаў перавагу класічным туфлям. Кіраўнік Кабміна Расіі абраў туфлі з пяцісантыметровай платформай.

Відавочна, такім спосабам Дзмітрый Мядзведзеў спрабаваў кампенсаваць свой адносна невялікі рост у 163 см.

Між тым, з неафіцыйных крыніц паведамляецца, што рост Нурсултана Назарбаева складае 170 см. Такія ж параметры і ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна — 170 см.

Аднымі з самых высокіх палітыкаў можна назваць былых прэзідэнтаў Грузіі і Украіны. Рост Міхаіла Саакашвілі і Віктара Януковіча — 192 см.

Таксама на агульным фоне вылучаюцца кіраўнікі Беларусі і ЗША. Рост Барака Абамы — 185 см, а Аляксандра Лукашэнкі — 188 см.

У лік самых нізкіх палітыкаў увайшлі Дзмітрый Мядзведзеў — 163 см, лідар Паўночнай Карэі нябожчык Кім Чэн Ір — 162 см, і былы прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад — 157 см.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?