Аператыўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Слонімскага райаддзела міліцыі выяўлена, што выкладчык адной з навучальных устаноў раёна неаднаразова браў хабар. 

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчына, які адпрацаваў у сістэме адукацыі больш за сорак гадоў, «на фінішы працоўнай дзейнасці даў слабіну і дазволіў сабе прымаць ад вучняў матэрыяльныя каштоўнасці за дапамогу ў пераздачы залікаў і лабараторных работ». 

На сёння гаворка ідзе пра восем фактаў атрымання хабараў. Падазроны, мужчына 1950 года нараджэння, спецыяльна вучняў «не валіў», «а меў выгаду толькі з тых, хто не мог здаць экзамен ці залік. Многія маглі б пазбавіцца стыпендыі з-за дрэнных вынікаў у вучобе. 

«Спагадлівыя вучні неслі свайму ратавальніку ўсё што маглі: хтосьці перадаў каністру саляркі, хтосьці мяшок камбікорму, хтосьці ўручыў каньяк за чатырыста тысяч рублёў… У адным з эпізодаў студэнт закрыў праблемнае пытанне за паўкілаграма масла і паўтара кілаграма тварагу. Варта адзначыць, што падазроны за свае паслугі ніколі не браў грошай, што ніяк не аблягчае неспрыяльную сітуацыю, у якую мужчына (цяпер ужо пенсіянер) сам сябе паставіў», — гаворыцца ў паведамленні УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?