Дэпутат Дзярждумы РФ Аляксей Жураўлёў прапануе звярнуцца ад асобы расійскага парламента да Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з прапановай ліквідаваць Гаагскі трыбунал.

Дэпутат падрыхтаваў «Праект звароту да Генеральнай Асамблеі ААН, а таксама парламентаў дзяржаў — членаў ААН і міжнародных парламенцкіх арганізацый аб наяўнасці істотных недахопаў у дзейнасці Міжнароднага трыбунала для судовага пераследу асоб, адказных за сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права, учыненыя на тэрыторыі былой Югаславіі».

«Мы бачым, што Гаагскі трыбунал ператварыўся ў карны орган, які выконвае замовы ЗША. Людзі дзесяцігоддзямі сядзяць на лаве падсудных без прад'яўлення канкрэтных абвінавачванняў і без доказнай базы здзейсненага злачынства. А мы кажам пра нейкае міфічнае «вялікае еўрапейскае правасуддзе» — гэта проста смешна. Можна паглядзець на тое, што дзеецца ў Наваросіі. Там усе злачынствы зафіксаваныя, але ў Гаазе на гэта ўвагі не звяртаюць. Таму мы павінны паставіць пытанне — ці гэты інстытут працуе па законе, або такой трыбунал, які не звяртае ўвагі на многія злачынствы і толькі і робіць, што пераследуе сербаў, нікому не патрэбны», — пракаментаваў сваю прапанову Жураўлёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?