Курс рубля да бівалютнага кошыка ў «чорны панядзелак» зазнаў наймацнейшае падзенне з часоў дэфолту 1998 года: панічны распродаж ужо абганяе дынаміку сусветных цэнаў на нафту. Замежныя валюты выраслі за дзень на рэкордныя за шмат гадоў шэсць рублёў. Курс перавысіў 65 рублі за даляр і дасягнуў 82 рублёў за еўра.

Курс даляра разлікамі «заўтра» да 20.23 павышаўся на 6,3 рубля — да 64,4 рубля, курс еўра — на 6,6 рубля, да 78,9 рубля, вынікае са звестак Маскоўскай біржы. На гэтым падзенне не спынілася. Момантамі даляр дасягаў 68 рублёў, на 22.00 ён спыніўся на 65,5.

Мяркуючы па біржавых дадзеных, на рынак з інтэрвенцыямі выходзіў Банк Расіі. Буйны прадавец валюты рэалізаваў больш за $500 мільёнаў па цэнах ніжэйшых за рынкавыя, апусціўшы курс даляра прыкладна на рубель. Эфект ад ўмяшання рэгулятара пратрымаўся не больш за дзве гадзіны, курсы валют зноў пачалі расці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна