У Астане Сарыаркінскі раённы суд №2 прысудзіў да пяці гадоў калоніі строгага рэжыму грамадзяніна Казахстана Яўгена Удавенку, які ваяваў на баку луганскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведамляе партал Tengrinews.kz.

Па дадзеных партала, суддзя Галіна Былкілава прызнала Удавенку вінаватым па артыкуле 162-1 Крымінальнага кодэкса Казахстана — «Удзел у замежных узброеных канфліктах». Прысуд пакуль не ўступіў у сілу і яшчэ можа быць абскарджаны.

Суд над Удавенкам пачаўся 12 снежня. Паводле абвінаваўчага прысуду, ён удзельнічаў у баях на ўсходзе Украіны, прымяняў зброю, ахоўваў блокпасты, патруляваў Луганск і выконваў іншыя даручэнні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна