Павышэнне ключавой стаўкі не акажа неадкладнага ўплыву на валютны рынак, патлумачыла кіраўнік Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіуліна.

Прынятае ў ноч на аўторак рашэнне, па яе словах, заклікана знізіць інфляцыйныя чаканні. Для стабілізацыі курсаў гэтага недастаткова, згодныя эканамісты: пераламаць тэндэнцыю маглі б інтэрвенцыі ў памеры не менш за 10 млрд даляраў.

Рашэнне Банка Расіі падняць ключавую стаўку адразу на 6,5% не дапамагло рублю. У пачатку таргоў аўторка даляр ненадоўга апусціўся да 58,15 рубля, еўра — да 72,45 рубля, страціўшы больш за 6 рублёў у першыя хвіліны таргоў. Але пасля гэтага даляр і еўра ўзляцелі да новых максімумаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?