Эксперты, сярод якіх агенцтва Bloomberg правяло апытанне, спрагназавалі падзенне сусветных цэнаў на нафту да 50 даляраў у 2015 годзе.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Bloomberg у аўторак, 16 снежня.

Агенцтва паведамляе, што за апошні час цана на нафту гатунку Brent упала на 47% — са 115 даляраў за барэль у чэрвені 2014 года. Цэны будуць зніжацца да таго часу, як заявілі эксперты, пакуль прапанова будзе перавышаць попыт на сусветным рынку.

Таксама, як піша Bloomberg, цэны на нафту дасягаюць той адзнакі, пры якой ЗША будзе нявыгадна падтрымліваць бягучы ўзровень нафтавай здабычы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?