Аляксандр Лукашэнка — Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі падпісаў рашэнне і Дырэктыву на абарону дзяржавы. Падпісанне дакументаў адбылося сёння на пасяджэнні Рады бяспекі Беларусі.

Як расказаў журналістам па выніках пасяджэння міністр абароны Андрэй Раўкоў, на ім быў дэталёва разгледжаны план абароны Беларусі на будучую пяцігодку. Паводле слоў міністра, план распрацаваны з улікам глыбокага аналізу абстаноўкі, што складваецца цяпер у свеце і ў краіне.

Лукашэнка заслухаў даклады шэрага службовых асоб па забеспячэнні гэтага плана, дэталёва ўнікаючы ва ўсе пытанні, і паставіў шэраг задач, што датычацца пэўных нюансаў забеспячэння плана на розных этапах абстаноўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?