Расіяне з гумарам рэагавалі на падзенне расійскага рубля. Пакуль адныя пісалі штодзённыя вершыкі ў Twitter, другія стваралі дзэн-сайты, дзе можна расслабіцца і назіраць за павольным, але няспынным падзеннем курсаў і цэнаў на нафту.
На сайце пад назвай «Беларускі дзэн. Стабільны і бессэнсоўны» карціна болей аптымістычная. Так, за сёння «змяненне курса беларускага рубля да долара ЗША па выніках валютных таргоў» пазначанае нулём.
На фоне паказваюцца кадры беларускай вёскі: поле, куркі… На фоне гучыць музыка сярэднявечнага танца «Кастарват» у выкананні гурта Cornucopia.
Сайт «Белдзэн» мае як рускую, так і беларускую версіі. У левым верхнім вуглу высвечваюцца цытаты беларускіх палітыкаў пра дэвальвацыю і курсы валют. Спасылка «А як у іх?» вядзе на сайт zenrus.ru.
Па звестках Hoster.by, сайт зарэгістраваны фізічнай асобай 12 снежня 2014 года.