Даляравыя цэны на маскоўскае жыллё коцяцца ўніз: на гэтым тыдні 1 кв. м нерухомасці на другасным рынку каштуе $3821. Гэта ніжэй за мінімум, зафіксаваны ў крызісны 2009 год, — $3858 за 1 кв. м. У цэлым з пачатку гэтага года 1 кв. м патаннеў у пераліку на даляры на 25%.

Асноўная прычына — узлёт курсу даляра і падзенне рубля. Кошт жылля ўжо даўно прывязаны да рубля, а ён рэзка таннее. З 31 снежня 2013 года па 16 снежня 2014 года курс даляра да рубля, усталяваны ЦБ, вырас на 78,3%. Рублёвыя кошты за такой дынамікай не паспяваюць.

У рублях маскоўскае жыллё падаражэла з пачатку года па 15 снежня на 25% да 206 907 руб. за 1 кв. м. Сярэдні кошт прапановы на другасным рынку — 191 700 руб. за 1 кв. м (+7,2% з пачатку года), гэта максімум з пачатку 2008 г. Растуць і рублёвыя кошты новабудоўляў. У лістападзе 2014 года сярэдні кошт 1 кв. м у новабудоўлях старой Масквы быў на 12,5% вышэйшы, чым годам раней, і на 8% вышэйшы, чым у студзені гэтага года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру