У 2015 годзе тарыфы могуць быць павялічаныя да ўзроўню поўнага пакрыцця насельніцтвам затрат на электразабеспячэнне, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Белэнэрга» Сяргей Шабека на прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 снежня. 

«Такая верагоднасць ёсць», — сказаў ён, адказваючы на пытанні журналістаў аб запланаваным павышэнні тарыфаў на электраэнергію. 

Пры гэтым ён падкрэсліў, што рост тарыфаў будзе ў 2015 годзе ўвязаны з ростам даходаў насельніцтва. «У залежнасці ад тэмпаў росту зарплат штоквартальна, як і сёлета, будзе разглядацца эканамічная магчымасць хатніх гаспадарак заплаціць за электраэнергію. Будзе рост зарплат — будзе рух (у частцы павышэння тарыфаў)», — адзначыў Шабека. 

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Белэнэрга», як вытворца электраэнергіі, зацікаўлены ў поўным пакрыцці насельніцтвам затрат на электразабеспячэнне. «Мы спадзяемся, як вытворцы электраэнергіі, што ў 2015 годзе выйдзем на поўнае пакрыццё насельніцтвам такіх затрат», — сказаў Шабека. 

Паводле даных Міністэрства энергетыкі, па выніках гэтага года, з улікам распачатых мер па павышэнні тарыфаў на прыродны газ, электра- і цеплаэнергію, узровень пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне паслуг складзе: па электразабеспячэнні — 81,9%, па цеплазабеспячэнні — 22,4%, па газазабеспячэнні — 41,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?