фота Надзеі Бужан, Tribuna.com

Сёння, 16 снежня, адбылася сустрэча, падчас якой уладальнік мінскага «Дынама» Юрый Чыж і Уладзімір Журавель падвялі вынікі сезона. У ходзе перамоў было вырашана спыніць супрацоўніцтва з галоўным трэнерам.

Журавель цяпер знаходзіцца ў творчым адпачынку і ад падрабязных каментароў пакуль устрымліваецца, паведамляе Tribuna.com.

Уладзімір Журавель быў прызначаны трэнерам «Дынама» 31 снежня 2013 г., стаўшы 28-м па ліку спецыялістам эпохі Юрыя Чыжа на чале клуба (з восені 1999 г.). Ён змяніў галандца Роберта Масканта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру