Больш за 140 чалавек, у асноўным дзеці, былі забітыя ў ходзе нападу талібаў на школу, якая знаходзіцца пад кіраваннем вайскоўцаў у Пешавары, на паўночным захадзе Пакістана.

Аперацыя супраць баевікоў, якія напалі на школу, завершана. Усе баевікі, якія ўдзельнічалі ў нападзе, забітыя. Супрацоўнікі службы бяспекі, тым не менш, абследуюць памяшкання школы, правяраючы, ці не закладзеныя там бомбы.

Паводле інфармацыі пакістанскіх уладаў, ахвярамі бойні сталі не менш за 132 школьнікі.

Многія пацярпелыя знаходзяцца ў шпіталях. Дзесяткі бацькоў спрабуюць высветліць, што здарылася з іх дзецьмі.

Пяць ці шэсць апранутых у вайсковую форму экстрэмістаў пералезлі праз школьную агароджу, уварваліся ў будынак і адкрылі агонь.

Прадстаўнік пакістанскага «Талібана» паведаміў, што гэты захоп стаў адказам на дзеянні пакістанскай арміі супраць талібаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру