У пунктах абмену валюты гомельскіх банкаў 16 снежня назіраецца недахоп расійскіх рублёў. У прыватнасці, ўвечары ў раёне вакзала і цэнтра горада не было расійскай валюты ў абменніках некаторых банкаў, дзе курс продажу расійскага рубля апусціўся да 167—175 беларускіх рублёў за адзін расійскі.

У іншых банках, дзе захоўваўся крыху большы курс, расійская валюта была, але ў абмежаванай колькасці. 

Вечарам, калі ў адзін з банкаў у цэнтры Гомеля з нізкім курсам продажу расійскіх рублёў паступіла вялікая сума расійскай валюты, тут з'явілася доўгая чарга. 

Попыт на расійскую валюту звязваюць з тым, што многія гамяльчане і жыхары памежжа ездзяць у Расію за пакупкамі, дзе пасля падзення курсу рубля цэны на прадукты і прамысловыя тавары сталі значна ніжэйшыя за беларускія. 

Акрамя таго, гамяльчане пачалі актыўна купляць у банках і долары ЗША пасля таго, як яго курс працягваў расці. 

Таксама вялікія чэргі каля абменных пунктаў былі сёння ў Магілёве, другім блізкім да расійскай мяжы абласным цэнтры Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?