Згодна, з імі на платформе метрапалітэна нельга бегаць, нельга і стаяць у слухаўках.

Пры канцы мінулага тыдня карыстальніца Твітар паведаміла, што яе сяброўку аштрафавалі за слухаўкі ў метро. У інтэрнэце ўзняўся шум.

Журналісты сталі правяраць інфармацыю. Выйшлі на 15-гадовую мінчанку, якая расказала, што ёй давялося аплаціць штраф у 150 тысяч рублёў. Квітанцыю аб аплаце штрафу, з яе словаў, ёй не давалі. У размове дзяўчына апісвала выгляд мужчыны, які павёў яе ў адно з памяшканняў метро.

Аднак праз некалькі дзён запіс пра здарэнне са стужкі Твітару выдалілі, высветліў Tut.by. Стала вядома, што з дзяўчынай сустракаліся прадстаўнікі УУС аховы метрапалітэна.

Па сітуацыі ідзе разбіральніцтва. Не выключана, што ўся гісторыя была прыдуманая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру