Амерыканская кампанія Apple часова прыпыніла анлайн-продажы ў Расіі з-за рэзкага падзення курсу рубля.
Як паведамілі ў Apple, нестабільны курс расійскай валюты моцна ўскладняе вызначэнне цэн на прадукцыю Apple для расійскіх пакупнікоў.
Расійскія рытэйлеры паведамілі пра рост продажаў прылад Apple на гэтым тыдні.





