1914-ты:

Сыходзіш ты туды, скуль не прыходзяць
Але сваіх не забярэш слядоў…
О, год! Такіх, як ты, час рэдка родзіць!
О, год! Такі ты першы між гадоў!

Янка Купала
«НН». №49. 1914.

Новы твор пра Лукашэнку

У Санкт-Пецярбургу выйшаў раман Уладзіміра Падгола «Куля для прэзідэнта». Гэты ёмісты твор быў напісаны мінскім сацыёлагам у 1996—1997 г. Пачатак надрукавала віцебская газэта «Выбар» у чэрвені 1997 г. Наклад арыштавалі разам з рэдактарам Барысом Хамайдам, пракуратура распачала крымінальную справу па факце знявагі прэзідэнта. У лістападзе 1998 г. справу прыпынілі, а ў студзені 1999 г. адкрылі зноў. Увесь гэты час У.Падгол дапрацоўваў твор.

«НН». №47. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0