Уважліва прачытаў Маніфест у абарону незалежнасці і вырашыў параіць арганізатарам Кангрэсу за незалежнасць некаторыя дадаткі.

Вось, напрыклад, аўтары праекта Маніфеста пішуць:

«Мы заяўляем:

Беларусь — гэта наш дом, у якім мы хочам будаваць сваё жыццё і гадаваць наступныя пакаленні. Наша зямля не павінна быць «шчытом», «фарпостам» ці «буферам» для суседніх дзяржаваў. Размяшчэнне замежных вайсковых кантынгентаў і базаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь недапушчальнае. Усе замежныя войскі павінны пакінуць нашу тэрыторыю».

Прапаную ўжыць у тэксце Маніфеста ідэю Уладзіміра Караткевіча: «Беларусь — наш Дом, наш Храм».

Адсюль мусіць быць ужыта ў Маніфесце і ідэя роўных правоў для вернікаў усіх канфесіяў і адцуранне ад наяўнасці дзяржаўнай релігійнай канфесіі. А пакуль праваслаўная канфесія, якой кіруюць з Масквы, дэ факта зрабілася дзяржаўнай релігіяй і пагражае незалежнасці.

Ідэалагема «Наш Дом — Беларусь» патрабуе ўвядзення дзяржаўнай мяжы з Расіяй, бо адсутнасць мяжы-сцяны азначае, што наша Рэспубліка покуль не Дом, а прыбудова ці калідор. Адсутнасць мяжы з Расіяй дазваляе Крамлю разглядаць расійскія войскі ў Беларусі як натуральную з’яву. Крымінальнікі вольна сунуцца да нас з наркотыкамі і зброяй.

Маніфест у абарону незалежнасці мяркуецца прыняць на Кангрэсе ў абарону незалежнасці, які мае адбыцца ў Мінску 21 снежня. Яго арганізуюць Рада беларускай інтэлігенцыі і Таварыства беларускай мовы. Да іх нечакана далучылася лукашэнкаўская Ліберальна-дэмакратычная партыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру