Кадр з фільма «Інтэрв’ю»

У паведамленні, што было атрыма нае 16 снежня, хакеры пагражалі зладзіць тэракты падчас прэм’ер «Інтэрв’ю».

«Згадайце 11 верасня [тэракты ў 2001 годзе. — НН]. Мы раім вам трымацца далей ад кінатэатраў. Калі ваш дом побач, лепей сыходзьце. Што бы не адбылося ў бліжэйшыя дні, тое выклікана прагнасцю Sony Pictures», — пішуць хакеры.

Менавіта выхад «Інтэрв’ю», які ўтрымлівае сцэну гібелі паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына, лічыцца галоўнай прычынай хакерскай атакі на Sony ў лістападзе.

Паўночная Карэя адмаўляе сваё дачыненне да атакі. Адказнасць за яе на сябе ўзяла хакерская групоўка GOP (Guardians of Peace).

Фільм «Інтэрв’ю» мусіў выйсці ў амерыканскі пракат на Каляды. У Расіі прэм’ера прызначаная на канец студзеня. Аб беларускім пракаце фільма пакуль нічога не вядома.

Па сюжэце журналіст Жэйв і яго сябра Ааран хочуць узяць інтэрв’ю ў Кім Чэн Ына, але ЦРУ дае ім заданне забіць дыктатара.

Паўночная Карэя афіцыйна скардзілася ў ААН і абвінавачвала стваральнікаў фільма ў спансаванні тэрарызму і «абвяшчэнні вайны» праз дазвол на здымкі стужкі. Па словах прадстаўніка Кім Чэн Ына, галава КНДР асуджае фільм, але ўсё роўна яго паглядзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?