Праект рэспубліканскага бюджэту на 2015 год прыняты дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 17 снежня.

Як адзначыла старшыня парламенцкай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна, на наступны год «сфарміраваны рэалістычны бюджэт» з улікам сітуацыі, у якой даводзіцца цяпер працаваць эканоміцы. «Гэты дакумент — вынік палітычных, эканамічных і сацыяльных кампрамісаў», — падкрэсліла яна. 

Агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту прагназуецца ў 252 трлн. 896,6 млрд. рублёў, ці 29,7% да ВУП. 

Даходы рэспубліканскага бюджэту, згодна з праектам, прадугледжваюцца ў 156 трлн. 717,4 млрд. рублёў, ці з ростам да чаканага выканання бюджэту 2014 года на 27,4%. 

Расходы кансалідаванага бюджэту прагназуюцца ў 237 трлн. 902,6 млрд. рублёў, ці 27,9% да ВУП. 

Расходы рэспубліканскага бюджэту згодна з праектам складуць 141 трлн. 15,9 млрд. рублёў, ці з ростам да чаканага выканання бюджэту 2014 года на 12,4%. 

На 2015 год фарміраванне праекта рэспубліканскага бюджэту праведзена з прафіцытам 15 трлн. 701,5 млрд. рублёў. 

Пры падрыхтоўцы да разгляду праекта бюджэту ў другім чытанні папраўкі не ўносіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?