Афіцыйны дылер «Нісан» у Беларусі, кампанія «ДрайвМотарс» спыніла продажы аўтамабіляў.
«З 17 снежня 2014 года Аўтацэнтр ДрайвМотарс часова прыпыніў заключэнне дагавораў па продажы аўтамабіляў Nissan. Аб аднаўленні будзе паведамлена, сачыце за навінамі», — паведамляе сайт кампаніі.
У пачатку снежня дылер абвесціў акцыю: «Аўтамабілі Nissan: няма сэнсу ехаць за купляй у Расію». Кампанія прывязала кошт аўтамабіляў да расійскага рубля. Прапанова пратрымалася два тыдні.





