З 22:00 20 снежня па 3:00 21 снежня ў дзевяці фірмовых цэнтрах velcom будуць дзейнічаць адмысловыя зніжні на смартфоны і планшэты. У акцыі бярэ ўдзел амаль усе мадэлі, што прадае velcom, больш за 60 відаў апаратаў. Асобны падарунак чакае тых, хто аплаціць пакупку банкаўскай картай.

Аператар абяцае зніжкі да 1,5 млн рублёў.

Удзел у акцыі могуць узяць толькі абаненты velcom, на чыіх тарыфах абанентская плата вышэй за «Лёгкі». Таксама ў акцыі не бяруць удзе абаненты «Privet» і «Сувязь без абавязкаў». Для ўдзелу ў акцыі трэба падпісаць дадатковае пагадненне на карыстанне паслугамі аператара на тэрмін ад 6 месяцаў, а значыць мець пры сабе пашпарт.

Адрасы цэнтраў, што ўдзельнічаюць у распродажы:

  • Мінск: Інтэрнацыянальная, 36; Мельнікайтэ, 14; Кальварыйская, 24.
  • Гомель: Мазурава, 79; пр-т Леніна, 3.
  • Магілёў: Ленінская, 21.
  • Брэст: Маскоўская, 210.
  • Бабруйска: Мінская, 51.
  • Пінск: Першамайская, 10.

Такую самую акцыю velcom праводзіў у мінулым годзе. Тады за кошт здвюх ночаў распродажаў у пяці крамах была выкананая «дзённая норма» крамаў velcom па ўсёй рэспубліцы разам узятых. Самым папулярным тэлефонам тых распродажаў стаў Samsung Galaxy S4 mini, а самым папулярным планшэтам – Lenovo IdeaTab A3000.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру