Глядзець відэа

Без зямной гравітацыі вадкасці паводзяць сябе зусім нязвыклым для чалавека чынам: яны не льюцца, а збіраюцца ў шарыкі. Каб даставіць напой у рот астранаўту, звычайна выкарыстоўваюцца адмысловыя цюбікі.

Але кава эспрэса – не простая вадкасць. Кубачак эспрэса ўтрымлівае складаную сістэму калоідаў эмульгаваных алеяў нізкай шчыльнасці, дзякуючы якім утвараецца араматная пенка, якую так цэняць аматары кавы. Цюбікам тое не перадаць.

Таму навукоўцы распрацавалі адмысловую форму кубка, які можна вырабляць проста на арбіце з дапамогай 3D-прынтараў.

Геаметрыя такіх кубкаў не толькі дазволіць камфортна спажываць улюбёны напой, але і захавае збалансаваны смак і тэкстуру эспрэса.

Шэсць такіх кубкаў у лютым 2015 года будуць дастаўленыя на МКС ракетай Space X. Астранаўты тым часам правяраюць магчымасці 3D-друку ў космасе. У выпадку, калі такія кубкі будуць карыстацца папулярнасцю ў жыхароў МКС, яны змогуць раздрукоўваць уласныя кубкі ўнікальнай формы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру