У адным рэцэпце могуць быць указаныя два лекавыя сродкі.

Пра гэта гаворыцца ў загадзе міністра аховы здароўя Васіля Жарко №1315 ад 15 снежня 2014 года »Аб некаторых пытаннях выпісвання лекавых сродкаў, што рэалізуюцца з аптэк па рэцэптах дактароў».

Згодна з дакументам, на рецептурным бланку формы № 1, у якім указваюцца медпрэпараты, што рэалізуюцца з аптэк за поўны кошт, можна ўказваць адзін або два лекавыя сродкі.

У выпадку, калі лекі патрабуюць растварэння пры ўжыванні, на бланку могуць выпісвацца адразу тры сродкі, адно з якіх будзе растваральнікам.

Дадзенае новаўвядзенне не закране бланкі рэцэптаў формы № 2, прызначаныя для выпіскі наркатычных сродкаў, і бланкі формы № 3 для псіхатропных рэчываў ці лекавых сродкаў з анабалічнай актыўнасцю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру