Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 17 снежня прынялі ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях арганізацыі грамадскай і пагранічнай бяспекі. 

Як паведаміў намеснік старшыні парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы Уладзімір Базанаў, у прыватнасці папраўкі забараняюць падчас сходаў, мітынгаў, вулічных маршаў, дэманстрацый або пікетаў іх арганізатарам і ўдзельнікам хаваць твары, у тым ліку з выкарыстаннем масак або сродкаў для абцяжарвання ўстанаўлення іх асобы. 

Акрамя таго, адзначыў Базанаў, законапраект удасканальвае прававое рэгуляванне паўнамоцтваў дзяржаўных органаў у галіне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, парадку ўезду (уваходу) у пункты пропуску, часовага знаходжання і перамяшчэння ў пагранічнай зоне і пагранічнай паласе, рэжыму ў пунктах пропуску, ажыццяўлення прыгранічнага кантролю. 

Паводле слоў дэпутата, законапраект садзейнічае развіццю заканадаўства ў сферы пагранічнай палітыкі, а таксама арганізацыі пагранічнай і грамадскай бяспекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру