Да запісу журналіст прыклаў скрыншот мэсэнджара Viber на iPhone. Да суполкі «БПП» далучыўся Пятро Аляксеевіч Парашэнка.

«Гэта першае скліканне Вярхоўнай рады, у якім пасяджэнні фракцыі склікаюцца, а часцяком фактычна і праходзяць у Viber-суполцы, — піша Наем.

Цяпер галава дзяржавы будзе асабіста чуць усё, што думаюць чальцы фракцыі яго імя. Без купюр і цэнзуры».

Як сцвярджае Наем, у чаце ніхто не падбірае выразы і не збіраецца таго рабіць.

Можна сказаць, што Парашэнка такім крокам робіць ускосную інвестыцыю ў беларускую эканоміку: цэнтры распрацоўкі Viber дзейнічаюць у Мінску і Брэсце (таксама ў Ізраілі).

***

Viber – бясплатная праграма для галасавых і відэавыклікаў ды абмену паведамленнямі. Даступная як на мабільных тэлефонах, так і настольных камп’ютарах. Аўдыторыя перавышае 300 мільёнаў чалавек. У лютым 2014 года 100% Viber Media японская кампанія Rakuten выкупіла за 900 млн даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру