У Ленінградскай вобласці пасля ўжывання спіртазмяшчальных вадкасцяў памерлі 4 беларусы.
Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце следчага ўпраўлення СК Расіі па Ленінградскай вобласці.
16 снежня 2014 года ў прыватным жылым доме, размешчаным у дачным пасёлку масіва Белавостраў ва Усевалажскім раёне, былі знойдзены целы трох мужчын, без знешніх прыкмет гвалтоўнай смерці.
Следчыя зрабілі агляд месца здарэння, падчас якога канфіскаваны фотаапарат з выявамі, якія прадстаўляюць цікавасць для следства.
Паводле папярэдніх звестак, у доме пражывалі чацвёра грамадзян Беларусі, якія прыбылі 13 снежня на тэрыторыю Ленінградскай вобласці на заробкі.
Падчас распівання вадкасцяў з утрыманнем спірту стан трох мужчын, ва ўзросце 20, 26 і 38 гадоў, рэзка пагоршыўся, яны памерлі на месцы здарэння.
Іх 18-гадовы суайчыннік быў шпіталізаваны, аднак выратаваць яго не ўдалося, ён памёр у бальніцы.
Целы загінулых накіраваны для правядзення судова-медыцынскага даследавання.
Праводзіцца праверка.





