Расія паставіць у Беларусь дадатковую авіятэхніку для нясення сумеснага баявога дзяжурства, паведаміў пасол РФ Аляксандр Сурыкаў 17 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, у Беларусь будуць пастаўленыя чатыры ЗРК С-300, чатыры верталёты Мі-8 і два вучэбныя самалёты Су-27 для баявога дзяжурства па ахове межаў Саюзнай дзяржавы. «На 2015 год запланаванае павелічэнне колькасці тэхнікі на дзяжурстве да 12 баявых і двух вучэбных самалётаў. І першае звяно з чатырох верталётаў армейскай авіяцыі Мі-8, якія будуць узмацняць дзяжурства ў беларускай паветранай прасторы. Беларуская армія таксама атрымае чатыры зенітныя ракетныя комплексы С-300», — сказаў Сурыкаў.

Ён падкрэсліў, што Беларусь і Расія «дастаткова паспяхова супрацоўнічаюць у ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферы». «У кааперацыі ў вытворчасці канцавой прадукцыі 99 беларускіх і 940 расійскіх прадпрыемстваў, — сказаў Сурыкаў. — Доля паставак Беларусі ў расійскім абаронным заказе ўжо складае 15%. А расійскі абаронны заказ — гэта каласальныя лічбы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?