Адзінай уязной візы Беларусі і Расіі быць не можа, заявіў пасол РФ Аляксандр Сурыкаў 17 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён растлумачыў, што гэта звязана з юрыдычнымі тонкасцямі існавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. «Ёсць Саюзная дзяржава дэ-факта, але яна не з'яўляецца суб'ектам юрыдычнага права, таму што не прынялі канстытуцыю і гэтак далей, — сказаў ён. — Гэта яшчэ калі мы набяромся разумення ў гэтым пытанні, створым яе як суб'ект юрыдычнага міжнароднага права, тады можа існаваць уязная віза Саюзнай дзяржавы».

Паводле слоў Сурыкава, на гэты момант размова ідзе толькі аб прызнанні віз Расіі і Беларусі. «Выдала Беларусь візу грамадзяніну, умоўна, Польшчы, яна сапраўдная і на ўезд у Расію, вось пра што ідзе размова, — сказаў дыпламат. — Тут праца паволі рухаецца. Думаю, пакуль два МЗС працуюць, консульскія дэпартаменты працуюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?