Дырэктар фонду па барацьбе з карупцыяй (ФБК) Раман Рубанаў у сваім мікраблогу размясціў пацешную фатаграфію, зробленую, мяркуючы па ўсім, у рэдакцыі перадачы «Вести», якую транслююць па федэральным тэлеканале «Расія». На здымку — дзверы з таблічкай «Вячэрні выпуск праграмы «Вести». На дзвярах — таблічка з рукапісным тэкстам: «У гэтым пакоі забаронена ўслых агучваць бягучы курс рубля!!! У нас усё будзе добра! І ў нашых блізкіх! І ў Расіі ўсё будзе добра!!! Мы ўступілі ў эру Вадалея, нас чакае росквіт!!! Усіх!!! СЛАВА РАСІІ».

Блогерам фотаздымак спадабаўся. «Дык вось чаму на федэральных тэлеканалах не заўважаюць абвал рубля», — здагадаўся адзін з іх. «Сакральная Корсунь ў эпосе Вадалея — да поспеху. Крах эканомікі да Новага года — дробныя нелады», — тут жа прыдумаў народную прымету іншы карыстальнік.

Нагадаем, у панядзелак увечары рубель стаў самай слабой валютай у свеце, абвал прадоўжыўся і ў аўторак, 16 снежня. На працягу дня курс даляра дасягаў 80 рублёў, еўра — 100 рублёў. Учора таргі закрыліся пры цане еўра ў 85,15 рубля, даляра — 67,5 рубля.

Аднак сёння валютныя таргі на Маскоўскай біржы адкрыліся павышэннем курсаў даляра і еўра да рубля. У першыя секунды пасля адкрыцця гандлю еўра каштаваў 92,2 рубля, даляр — 72,7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?