Рассельгаснагляд зняў забарону на пастаўкі мясной і малочнай прадукцыі з 12 прадпрыемстваў Беларусі. Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні кантрольнага ведамства.

Таксама чакаюцца рашэнні па пастаўках з яшчэ шасці кампаній, якія будуць прынятыя пасля «дэталёвага аналізу матэрыялаў праверкі». Пры гэтым ведамства разлічвае, што Мінск пачне сертыфікацыю прадуктаў 12 прадпрыемстваў толькі пасля ліквідацыі ўсіх выяўленых парушэнняў.

Рассельгаснагляд таксама звярнуў увагу на нездавальняючы стан лабараторнай базы і ўзроўню ведаў беларускіх спецыялістаў.

Пры гэтым пытанне аб зняцці часовых абмежаванняў на пастаўку прадукцыі з васьмі прадпрыемстваў, дзе быў знойдзены вірус афрыканскай чумы свіней, не разглядаецца да атрымання ад ветслужбы Беларусі поўнага пакета матэрыялаў па расьсьледаваньні выпадкаў заражэння.

18 снежня прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што на расійскім гандлёвым кірунку за год Мінск страціў 739 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?