У нядзелю, 14 снежня, баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Бока Харам» уварваліся ў аддаленую вёску на паўночным усходзе Нігерыі. У выніку дадзенага нападзення загінула па меншай меры 33 чалавекі і як мінімум 100 было скрадзена — распавёў адзін з нешматлікіх жыхароў вёскі, якія засталіся ў жывых.

Па ягоных словах, тэрарысты захапілі жанчын і дзяцей з вёскі Гумсуры. «Пасля таго, як яны забілі нашых маладых хлопцаў, баевікі забралі нашых жонак і дачок у палон», – распавядае жыхар вёскі.

Баевікі «Бока Харам»

Баевікі «Бока Харам»

«Яны сабралі людзей, расстралялі больш за 30 чалавек і забралі больш за 100 жанчын і дзяцей у двух грузавых аўтамабілях з адкрытым верхам. Таксама яны спалілі дзяржаўны медыцынскі цэнтр, дамы і крамы», – расказвае мясцовая жыхарка Майна Чыбок. Нападзенне адбылося ў нядзелю, але навіна з’явілася толькі сёння, пасля таго, як тыя, хто застаўся ў жывых пасля атакі тэрарыстаў, дабраліся да горада Майдугуры.

Нагадаем, што раней вялікі розгалас атрымала выкраданне больш 200 дзяўчатак са школы ў горадзе Чыбок, што на поўначы Нігерыі, якое адбылося яшчэ ў красавіку гэтага года. Тады групоўка «Бока Харам» афіцыйна ўзяла на сябе адказнасць за гэта, заявіўшы, што дзяўчаты будуць прададзеныя ў рабства ці замуж у іншыя афрыканскія краіны. Дагэтуль лёс дзяўчат невядомы, а нігерыйскія ўлады заяўляюць, што робяць усё магчымае, каб знайсці іх і вярнуць у іх сем’і.

Між тым, армія Камеруна паведамляе, што ёй было знішчана 116 нігерыйскіх баевікоў, якія напалі на адну з камерунскіх ваенных баз, размешчаную побач з нігерыйскай мяжой. Мясцовыя жыхары распавялі замежным СМІ, што ўзброеныя баевікі напалі на памежны горад Амчыдэ ў сераду: частка прыбыла на двух аўтамабілях, а таксама вялікая колькасць пешшу. Яны ўварваліся на рынкавую плошчу, падпалілі крамы і больш за 50 дамоў. Ні адна тэрарыстычная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за гэты напад, але чыноўнікі абвінавацілі баевікоў нігерыйскай арганізацыі «Бока Харам». Гэта ўжо далёка не першы выпадак, калі тэрарысты з поўначы Нігерыі прарываюцца на тэрыторыю Камеруна і ўчыняюць там акты гвалту.

Нігерыйскія ваенныя кіраўнікі

Нігерыйскія ваенныя кіраўнікі

Таксама цікавы той факт, што разам з навінамі аб нападзенні на вёску Гумсуры грамадскасць даведалася аб тым, што Нігерыйскі ваенны суд у сераду прысудзіў 54 сваіх салдат да смяротнага пакарання за мяцеж пасля таго, як яны адмовіліся ўдзельнічаць у ваеннай аперацыі супраць ісламістаў з «Бока Харам» на паўночным усходзе.

«54 былі прысуджаныя да смяротнага пакарання, а пяцёра былі апраўданыя», — сказаў вядомы адвакат і абаронца правоў чалавека Фемі Фалана пасля ваеннага суда, які пачаўся 15 кастрычніка і быў праведзены за зачыненымі дзвярыма. Журналісты не дапускаліся ў залу суда, а пасля яго ваенныя давалі ніякіх каментароў на гэтую тэму.

У падобным выпадку ў верасні, 12 салдат былі прысуджаныя да смяротнага пакарання за мяцеж пасля абстрэлу свайго камандзіра ў паўночна-ўсходнім горадзе Майдугуры, дзе нігерыйскія войскі змагаюцца супраць баевікоў «Бока Харам».

У той жа момант варта адзначыць, што па шматлікіх паведамленнях замежным СМІ нігерыйскія войскі, якія знаходзяцца на лініі фронта на паўночным Усходзе краіны, пастаянна скардзіліся, што ім не хапае зброі, а таксама амуніцыі і абсталявання, неабходнага для паспяховага змагання з баевікамі «Бока Харам» у іх цытадэлі.

Нігерыйскае войска

Нігерыйскае войска

Радыкальныя ісламісты з арганізацыі «Бока Харам», які вядуць барацьбу з нігерыйскімі ўладамі ўжо на працягу пяці гадоў з мэтай стварэння халіфата на поўначы Нігерыі, як паведамляюць ваенныя эксперты з разнастайных крыніц, маюць у распараджэнні танкі, рэактыўныя гранатамёты і іншую цяжкую зброю. У той жа час паведамляецца, што рэгулярная нігерыйскае войска на дадзены момант перажывае сур’ёзны недахоп боепрыпасаў нават для звычайных штурмавых вінтовак.

Пасля таго, як баевікі «Бока Харам» захапілі шэраг гарадоў на паўночным усходзе Нігерыі ў пачатку гэтага года, ваенныя паабяцалі вярнуць усе страчаныя тэрыторыі. Наступ на пазіцыі тэрарыстаў было даручана весці 7 дывізіі, якая базіруецца ў Майдугуры, але на сённяшні момант з гэтага рэгіёна паступаюць шматлікія паведамленні аб тым, што войскі адмаўляюцца займаць баявыя пазіцыі.

Так, жонкі салдат ладзілі акцыі пратэсту за межамі ваеннай базы, спрабуючы спыніць сваіх мужоў ад адпраўлення ў зону канфліктаў без належнай амуніцыі і запасаў боепрыпасаў. Салдаты таксама праводзілі падобныя дэманстрацыі, а адна група ваеннаслужачых стварыла лагер пратэсту на ўскраіне горада Майдугуры.

Салдаты, асуджаныя да смяротнага пакарання ў сераду, служылі ў падраздзяленні спецназу, якое ў жніўні накіравалі на поўнач краіны з мэтай вярнуць тры страчаных гарады ў вобласці Борна, цэнтрам якой і з’яўляецца Майдугуры.

У сувязі з гэтай сітуацыяй ваеннае кіраўніцтва Нігерыі яшчэ раз заклікала іншыя краіны, асабліва Велікабрытанію і ЗША, аказаць дзяржаве дапамогу ў супрацьстаянні арганізаваным структурам баевікоў «Бока Харам».

Даведка. «Бока Харам» – радыкальная ісламісцкая групоўка. Заснаваная ў 2002 годзе. Афіцыйная арабская назва: Джамаату Ахліс Сунна Лідда’аваці Валь-Джыхад, што значыць «Людзі, якія прысвяцілі сябе распаўсюджванню вучэння прарока і джыхаду». Першапачаткова арганізацыя была сканцэнтравана на супраціўленню заходняй сістэме адукацыі, што і дала ёй сённяшнюю назву – «Бока Харам» на мове Хаўса азначае «заходняя адукацыя забаронена».

Баявыя дзеянні групоўка пачала ў 2009 годзе, аб’явіўшы сваёй мэтай стварэнне ісламскай дзяржавы на тэрыторыі Нігерыі. Заснавальнік і лідар - Махамед Юсуф, загінуў у 2009 годзе ў заключэнні, яго змяніў Абубакар Шэкау. Акрамя тысяч забойстваў, а таксама захопу ў палон людзей і рабавання вёсак і мястэчак, у спісе акцый групоўкі можна знайсці нападзенні на паліцэйскія ўчасткі і нават штаб-кватэру ААН у сталіцы Нігерыі – Абуджы. ЗША прызналі «Бока Харам» тэрарыстычнай групоўкай у 2013 годзе.

Усяго каля трох мільёнаў чалавек пацярпелі ад дзеянняў гэтых тэрарыстаў. Больш за 2000 чалавек былі забітыя ў выніку іх нападаў толькі ў гэтым годзе, у асноўным у паўночна-ўсходняй Нігерыі, недалёка ад мяжы з Камерунам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?