Беларусь вяртаецца ў 2011 год — час чэргаў каля абменнікаў і дэфіцыта валюты? Першыя сімптомы таго валютнага крызісу ёсць. У многіх банках даляры і еўра ўжо раскупленыя.

Ахвотныя набыць валюту чакаюць на ўваходзе ў абменнікі тых, хто здае даляры, а пасля адразу ж выкупляюць іх.

Сімвалам стаяння «па валюту» ў 2011-м стаў чыгуначны вакзал — чарга ў рэкордныя часы налічвала да 1000 чалавек, якія мусілі некалькі разоў на дзень пацвярджаць сваё месца ў спісе. Чаму менавіта вакзал? Па-першае, там быў спадзеў на замежнікаў, якія куплялі беларускія рублі. Па-другое, умовы чакання былі даволі камфортныя — у цяпле і святле.

Ноч на 19 снежня 2014 года беларусы зноў сустракаюць на вакзале. Чэргі пакуль адносна невялікія, апоўначы валюту чакалі некалькі дзясяткаў чалавек.

Каля кожнага з абменнікаў «Беларусбанка» на падземным паверсе стаяла па 5 чалавек, наверсе, каля «МТБанка», «БПС-Сбербанка» (тут, па чутках, валюта была ў продажы) і «далёкага» «Беларусбанка» можна налічыць яшчэ каля 20 чалавек. Нарэшце, каля дзясятка пенсіянеры занялі падыходы да вялікага аддзялення «Беларусбанка».

Афіцыйны курс Нацбанка на 19 снежня — 10890 рублёў за даляр. Ахвотнікі спадзяюцца купіць амерыканскую валюту па 11490 рублёў, на 5,5% даражэй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру