Вечарам 18 снежня, каля 18:00, у РУУС Барысава патэлефанавала намеснік дырэктара школы №16 па вуліцы Шпітальнай, 36 і паведаміла, што ў фае знойдзена запіска з паведамленнем аб закладзенай выбуховай прыладзе.

Работнікамі МНС і адміністрацыяй аб'екта з будынка былі эвакуяваныя больш за 300 чалавек. Заняткі ў школе былі прыпынены. Пасля праведзенага абследавання выбухованебяспечных прадметаў не знойдзена.

«Устаноўлена, што запіску напісаў навучэнец 8-га класа названай школы, які пасля правядзення следчых дзеянняў перададзены бацькам пад распіску», — распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Праверку па факце здарэння праводзіць Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта. Паводле яе вынікаў будзе прынята працэсуальнае рашэнне (аб завядзенні крымінальнай справы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?