Як паведамляе аператар, 15 студзеня падвысяцца цэны на інтэрнэт-трафік, а 29 студзеня – на некаторыя галасавыя і дадатковыя паслугі.

Новыя цэны будуць апублікаваныя ў дні падаражанняў.

Абаненты, якія падключаліся на прапановы з абавязкамі да 15 і 29 студзеня адпаведна, захаваюць старыя ўмовы аплаты да канца сваіх абавязкаў.

Падвышэнне цэн абумоўленае задачай падвышэння якасці сувязі і развіцця сеткі ды прадуктовага профілю, сцвярджае life:). «Мы і далей будзем захоўваць за сабой ролю наватара на рыну тэлекамунікацый. Для нас прыярытэтным ёсць захаванне высокіх стандартаў якасці паслуг, што прадстаўляюцца», – сцвярджаецца ў прэс-рэлізе.

Іншыя аператары таксама падвышалі тарыфы ў канцы года. З 1 верасня цэны падвысіліся ў МТС, а з 27 лістапада – у velcom.

Чытайце таксама: Дзевяць простых крокаў, якія дазволяць менш плаціць за мабільную сувязь

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру