Паводле інфармацыі Tut.by, 19 снежня таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы адмененыя.

За ноч курс продажу даляра ў беларускіх банках скокнуў у чарговы раз, дасягнуўшы 11970—11980 рублёў. Чаму менавіта гэты курс? Ён адрозніваецца ад афіцыйнага курса Нацбанка роўна на 10%. Па словах работніка «Беларусбанка» існуе негалосная рэкамендацыя пакуль не паднімаць курс вышэй.

Фота Кірылы Хілько.

Першым такі курс выставіў МТБанк у сваіх кругласуткавых абменніках, услед падцягнуліся іншыя, уключна з «Беларусбанкам».

Курс куплі даляра тым часам замацаваўся на ўзроўні 11900 рублёў. Яго дэкларуе «Ідэя Банк».

Аднак набыць валюту ў абменніках усё адно немагчыма: прадаецца толькі тое, што здаюць іншыя кліенты банка.

Некаторыя беларускія банкі, у прыватнасці, «Белгазпромбанк» і «БСБ Банк» увогуле знялі курс продажу валюты. Яе нельга набыць ні па якім курсе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру