На нядаўнім інвест-форуме ў Магілёве некалькіх еўрапейскіх кампаній выказалі гатоўнасць інвеставаць у будаўніцтва завода па перапрацоўцы адкідаў з камбінаванай вытворчасцю электрычнай і цеплавой энергіі.

Замежных інвестараў прадстаўляў літоўскі бізнэсмен, дырэктар кампаніі OLL PACK ІNVEST LTD Віталіус Румбуціс, — паведамляе «Звязда». Прыкладны кошт інвестыцыйнага праекта – 195 мільёнаў еўра.

Па словах літоўскага прадпрымальніка, для рэалізацыі на Магілёўшчыне праекта спатрэбіцца прыблізна 5 гектараў зямлі, магчымасць падлучэння да цеплавых сетак, каб атрыманае пры перапрацоўцы камунальных адходаў цяпло паступала ў горад, і электрычных сетак, каб транспартаваць спажыўцу электраэнергію.

Займацца запускам своеасаблівай міні-ЦЭЦ будзе група кампаній з Швейцарыі, Францыі і Фінляндыі. Магутнасць магілёўскага завода складзе 250 тысяч тон у год. Гэтага хопіць, каб перапрацаваць практычна ўсе адкіды горада.

Траціну інвестыцыйнай сумы атрымаюць мясцовыя прадпрыемствы, якія будуць будаваць гэты завод. У выніку рэалізацыі праекта, у Магілёве будзе створана каля 100 працоўных месцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру