Prokopovi.ch недасяжны з-пад любых беларускіх правайдэраў, а таксама праз ананімайзеры. Мяркуючы па ўсім, сайт не блакуецца. Праблемы з доступам з боку самога сайту.

Электронны абменнік Prokopovi.ch быў створаны падчас дэвальвацыі 2011 года і дазваляў абменьваць валюту ў абыход банкаў. Курсы на ім значна адрозніваліся ад устаноўленых Нацбанкам. Сайтам зацікавілася генпракуратура, сайт блакаваўся, але па заканчэнні крызісу блакіровак не назіралася, сайт працаваў пераважна як агрэгатар фінансавых навін.

***

У хуткім часе сайт аднавіў працу. Заснавальнік Пракаповіч'а: «Прадумваем, як арганізаваць безрызыкоўны абмен»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0