У Беларусі дастаткова сіл, каб прайсці цяперашні перыяд спакойна. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанне пры наведванні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

«Вы не хвалюйцеся: каб ні здарылася ў нашай краіне, нават калі горшы сцэнар будзе, мы ўсё роўна за паўгода стабілізуемся дзякуючы той сістэме, якая ў нас у Беларусі створана, — жорсткай сістэме вертыкалі ўлады, жорсткіх патрабаванняў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«І калі, не дай бог, сітуацыя дзесьці пахіснецца, мы імгненна ўключым ўсе рычагі і стабілізуем, — адзначыў ён. — Мы ўсё роўна з любой сітуацыі выкараскаемся, таму што мы ўжо не тыя, што былі дзясятак, а, можа, і два дзясяткі гадоў таму».

«Таму не трэба ахаць, вохкаць, трэба рыхтавацца да Новага года і Калядаў», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру