Мяркуючы па ўсім, праблемы Tut.by і Onliner.by выкліканыя цікаўнасцю карыстальнікаў ці праблемамі ў дата-цэнтры.
«Мы прылеглі крыху… Хутка запрацуем, не панікуйце!», — твіціць Tut.by.
«На жаль, мы можам паказваць вам зараз толькі галоўную старонку, і тое праз раз», — піша ў сваім твітары Onliner.by.
Праблемы іншага характару ў сайта Charter97.org.
«Белтэлекам заблакаваў сайт Хартыі», – такая навіна з’явілася на сайце. Але з Беларусі яе можна пабачыць толькі з дапамогай ананімайзера (напрыклад, cameleo.ru).
Сігналы даходзяць да Tut.by і Onliner.by, але сігналы да «Хартыі» спыняюцца на сетцы «Белтэлекама» Belpak.
Падобна на тое, што заблакаваны і сайт belaruspartisan.org. «Беларускі партызан» недасяжны з Беларусі наўпрост (сігнал абрываецца там жа), але дасяжны праз ананімайзеры.
* * *
Сайт «Нашай Нівы» NN.BY працуе з вялікімі перагрузкамі ў сувязі з рэзкім ростам наведванняў. Мы былі вымушаныя адключыць усе рэкламныя банеры, каб Вы маглі лягчэй адкрываць сайт.
Не выключана, што сайту на нейкі час прыйдзецца перайсці ў рэжым ПДА-версіі.
У выпадку поўнага спынення доступу да НН сачыце за стужкай навін NN.BY Укантакце, Фэйсбуку і Твітары: https://vk.com/nasa_niva, facebook.com/Наша Ніва, https://twitter.com/nasa_niva.
Калі ласка, вынесіце гэтыя старонкі сабе ў закладкі.
У выпадку форс-мажорнага развіцця сітуацыі аб далейшых кроках будзе паведамляцца праз стужкі навін НН Укантакце, ФБ і Твітары, а таксама на прыватных старонках рэдактараў НН.
* * *
Каб праверыць, ці толькі ў вас, ці па ўсім свеце не працуе сайт, можна скарыстацца простым сервісам downforeveryoneorjustme.com. Калі на запыт ён адкажа «It's just you. *** is up», верагодна, што праблемы з вашага боку, боку правайдэра альбо боку «Белтэлекам».





