Аляксандр Лукашэнка напярэдадні на нарадзе даручыў Нацбанку і ўраду прадугледзець шэраг мер спакойнага характару па захаванні ЗВР.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў сёння, адказваючы на пытанне пры наведванні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
«Учора я даручыў прадугледзець шэраг мер спакойнага характару, якія мы можам зрабіць, каб не спальваць залішне нашы рэзервы», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Я думаю, што Нацбанк і ўрад у бліжэйшы час будуць пастаянна інфармаваць насельніцтва, суб'екты гаспадарання аб мерах, што прымаюцца», - дадаў ён





