Лукашэнка сёння пракаментаваў сітуацыю з крызісам валюты ў краіне.

«І я не дарма сказаў, што ў гэтым выпадку, сітуацыя вельмі сур'ёзная, усё залежыць ад нашых людзей: будзе дэвальвацыя, не будзе, абрынем, не абрынем, абвалім, не абвалім. Гэта нашы людзі, я ў свой час пра гэта ўжо казаў: не бегайце як агалошаныя з гэтым рублём па абменніках і не абменьвайце на валюту, не гандлюйце, бо гэта будзе мець наступствы», — сказаў Лукашэнка.

«Вядома, людзі не дурні, яны разумеюць, што Расія абвалілася, ва Украіне вы бачыце, якая сітуацыя. А гэта нашы асноўныя рынкі, куды мы прадавалі сваю прадукцыю і адкуль атрымлівалі валюту. Натуральна, пры такіх абвалах мы не маем тых аб'ёмаў валюты, якія былі ўчора. і яны пачынаюць неяк страхавацца. Людзі ж не разумеюць, а можа, не жадаюць разумець, што ў гэтага працэсу ёсць зваротны канец, які ударыць іх і нас па галаве — гэта павелічэнне попыту на валюту. а раз попыт павялічыўся, значыць, расце цана валюты», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0