Сайт Пракапові.ч у 2011-м на працягу некалькі месяцаў вызначаў курс даляра ў Беларусі.

Раніцай 19 снежня сайт быў адключаны, а цяпер зноў запрацаваў. Ці будзе ён выкарыстоўвацца як пляцоўка для абмена валюты?

Стваральнік Пракапові.ч'а расказаў «Нашай Ніве» пра свае далейшыя планы.

«Як падказвае жыццё і электронная пошта, сайт трэба зноўку падымаць, цяпер гэтым і займаемся», — кажа ён. — Ці атрымаецца арганізаваць безрызыкоўны абмен грошай без сплаты пошліны? Спадзяюся, што разам з карыстальнікамі нешта прыдумаем.

У 2011-м улады спрабавалі нас прыкрыць, але інтэрнэт такая штука — што ў яго трапіла, тое там і застаецца. За выходныя я прадумаю стратэгію нашых паводзін на бліжэйшую будучыню і змяшчу яе на сайце».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру